На Гродзеншчыне заснаваны літаратурны конкурс імя М.Багдановіча
Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам 30 чэрвеня прынята рашэнне № 332, якім прадугледжана заснаванне абласнога літаратурнага конкурса імя М.Багдановіча і зацверджана Інструкцыя аб парадку яго правядзення.
Конкурс накіраваны на:
- папулярызацыю дзейнасці пісьменнікаў Гродзенскай вобласці;
- стымуляванне стварэння высокамастацкіх літаратурных твораў;
- выяўленне таленавітых аўтараў і новых імёнаў у літаратуры;
- павышэнне статусу пісьменніка ў грамадстве.
Удзельнічаць у мерапрымстве можа аўтар літаратурнага твора, які на дату падачы заяўкі дасягнуў 18-гадовага ўзросту і зарэгістраваны (фактычна пражывае) на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
Да ўдзелу дапускаюцца адзін ці некалькі аўтараў у некалькіх намінацыях з рознымі творамі.
Інструкцыяй вызначаны наступныя намінацыі:
- «Паэзія»;
- «Проза»;
- «Дзіцячая літаратура»;
- «Публіцыстыка і краязнаўства»;
- «Літаратуразнаўства і крытыка»;
- «Драматургія»;
- «Адкрыццё года».
На конкурс прадастаўляюцца неапублікаваныя раней літаратурныя творы на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь. Размяшчэнне літаратурных твораў або іх фрагментаў у сацыяльных сетках і інтэрнэце прыраўноўваецца да публікацыі.
Мерапрыемства будзе праводзіцца Гродзенскім аблвыканкамам раз у два гады.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. Азнаеміцца з тэкстам рашэння можна на Нацыянальным прававым Iнтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь
Іншыя навіны Pravo.by