Аддзел загса Астравецкага райвыканкама віншуе вас з адным з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Паважаныя суайчыннікі, аддзел загса Астравецкага райвыканкама віншуе вас з адным з самых значных святаў нашай дзяржавы - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Сёння, 15 сакавіка аддзел загса прыняў удзел ва ўрачыстым уручэннi пашпартоў юным грамадзянам, развітанні з піянерскім гальштукам і атрыманнем маладзёжных членскіх білетаў – гэтыя урачыстасці да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбылiся ў шматфункцыянальным культурным комплексе.
Сёння Канстытуцыя - гарант інстытута шлюбу і сям'і, праў і абавязкаў бацькоў і дзяцей, дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Паважаныя юнакі і дзяўчаты, шчыра віншуем вас, і ведаем, што гэты запамінальны момант назаўжды застанецца ў вашых сэрцах.
Сёння вы трымаеце ў руках свой першы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
З гэтага моманту з боку дзяржавы на вас ускладаюцца вялікія надзеi.
Iмкніцеся да большага і няхай усе ведаюць, што беларуская моладзь - гэта годныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.