«У того, кто решит изучить все законы, не останется времени их нарушать»
Иоганн Вольфганг Гёте
«Там, где существует десять тысяч предписаний, не может быть никакого уважения к закону»
Уинстон Черчилль
«Поступать по праву, а не действовать силой»
Тит Ливи
«Законы обязаны своей силой нравам»
Клод Адриан Гельвеций
«Мягким законам редко подчиняются, суровые — редко приводятся в исполнение»
Бенджамин Франклин
«Там, где законы в силе — и народ силен»
Публилий Сир
«Тягостными труды законодательства делает не столько то, что надо установить, сколько то, что надо уничтожить»
Жан Жак Руссо
«Вводить законы, противоречащие законам природы, — значит порождать преступления, чтобы потом их наказывать»
Томас Джефферсон

ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ГАРТАЮЧЫ СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – агульнанацыянальнае свята, якое аб’ядноўвае ўсіх грамадзян, сімвал свабоды і суверэнітэту нашай краіны, напамін аб мужнасці і самаахвярнасці нашых продкаў на шляху дасягнення незалежнасці, а таксама наша ўдзячнасць ім і заклік будучым пакаленням да шанавання і зберажэння гэтай каштоўнасці.

Гісторыя свята звязана з падзеямі канца 1980-х – пачатку 1990-х гадоў, працэсам суверэнізацыі рэспублік СССР. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў «Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР». Згодна гэтага дакумента, на тэрыторыі рэспублікі абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі БССР і яе законаў.

У гэты ж дзень Вярхоўным Саветам БССР была прынята пастанова № 197-XII «Аб Дні абвяшчэння Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР (Дні Незалежнасці)». Згодна з пастановай, 27 ліпеня абвяшчаўся Днём Незалежнасці і павінен быў адзначацца як нацыянальнае свята Беларусі.

Але на шляху да рэальнай незалежнасці Беларусь пераадолела яшчэ шэраг этапаў.

Так 25 жніўня 1991 года Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты закон «Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР», якімі фактычна была абвешчана незалежнасць БССР.

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб змяненні назвы дзяржавы на «Рэспубліка Беларусь» (у скарочаных і складаных назвах – «Беларусь»).

8 снежня 1991 года кіраўнікамі РСФСР, Украіны і Беларусі былі падпісаны Белавежскія пагадненні, у выніку якіх СССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці спыніў існаванне і абвяшчалася стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Такім чынам, Рэспубліка Беларусь юрыдычна аформіла свой выхад з СССР. Беларусь выйшла на сусветную арэну як незалежная дзяржава са сваімі геапалітычнымі інтарэсамі і як краіна са шматвяковай гісторыяй развіцця дзяржаўнасці.

Упершыню Дзень Незалежнасці адзначылі 27 ліпеня 1992 года. Так навагрудская раённая газета «Новае жыццё» ад 25 ліпеня 1992 года размясціла віншаванні і афішу святочных мерапрыемставаў. Свята пачыналася з урачыстага ўскладання кветак і вянкоў да Магілы Невядомага Салдата і працягвалася ў гарадскім парку, дзе ладзіліся выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, спартыўныя спаборніцтвы і працавалі забаўляльныя пляцоўкі.

Фота 1. 1992.jpg

Фота 1. Новае жыццё. – 1992. – 25 ліпеня. – С. 1.


У падобным фармаце праходзіла святкаванне Дня Незалежнасці ў 1993 годзе, толькі яно адбывалася напярэдадні афіцыйнай даты – у нядзелю 25 ліпеня.

Фота 2. 1993.jpg

Фота 2. Новае жыццё. – 1993. – 24 ліпеня. – С. 1.


У 1994 годзе ў раёне ішла маштабная падрыхтоўка да святкавання 50-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Былі запланаваны мерапрыемствы да Дня Перамогі, да Дня вызвалення Навагрудка. Дзень вызвалення Беларусі святкаваўся менавіта 3 ліпеня.

Фота 3. 1994.jpg

Фота 4. 1994.jpg

Фота 3-4. Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку. – Ф. 34. Воп. 1. Спр. 736. Арк. 41-42.

Фота 5. 1994.jpg

Фота 5. Новае жыццё. – 1994. – 6 ліпеня. – С. 1.


На гэтым фоне сціпла выглядае падрыхтоўка да святкавання 5-годдзя Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе.

Фота 6. 1995.jpg

Фота 6. Новае жыццё. – 1995. – 26 ліпеня. – С. 1.


На рэферэндум 24 лістапада 1996 года сярод іншых было вынесена пытанне аб пераносе Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) на 3 ліпеня – дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За перанос даты свята выказалася 88,18% выбаршчыкаў. Па матэрыялах раённай газеты «Новае жыццё», у Навагрудскім раёне за перанос выказалася 92% прыняўшых удзел у галасаванні.

Змены былі замацаваны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 года № 1 «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь» і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Дзень Незалежнасці аб’яўлены непрацоўным днём і адзначаецца як усенароднае свята з высокай урачыстасцю.

3 ліпеня 1944 года ў выніку бліскучай Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» пры ўзаемадзеянні 1-га і 3-га Беларускіх франтоў і пры падтрымцы партызан Мінск – сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У знак атрыманай перамогі ў Маскве быў дадзены салют 24 артылерыйскімі залпамі з 324 артылерыйскіх гарматаў.

І хаця ўся Беларусь была вызвалена 28 ліпеня, менавіта 3 ліпеня захаваўся ў народнай памяці як прадвеснік Вялікай Перамогі, сімвал вызвалення ўсёй Беларусі.

Ужо ў 1997 годзе, наступным пасля правядзення рэферэндума, святкаванне Дня Незалежнасці адбывалася 3 ліпеня. З гэтай нагоды былі выпушчаны паштовая марка і памятная манета Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Фота 7. Марка 1997.jpg

Фота 8. Манета 1997.jpg

Фота 7-8. Паштовая марка і памятная манета Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь 

з нагоды Дня Незалежнасці. 1997 год.


Святкаванне Дня Незалежнасці заўсёды праходзіць з асаблівай ўрачыстасцю. Неад’емнай складаючай свята з’яўляўся ваенны парад у Мінску, які праходзіў амаль кожны год. Выключэнне складалі юбілейныя даты Дня Перамогі, калі парад праводзілі 9 мая.

3 ліпеня 2024 года ў Мінску прайшоў самы маштабны парад у сучаснай гісторыі нашай краіны. Акрамя беларусаў, у парадным шэсці прынялі ўдзел ваенныя з Расіі, Кітая, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана. Усяго больш 5000 ваеннаслужачых. Было задзейнічана больш 300 адзінак тэхнікі і 12 парадных разлікаў паветранага эшалона. Прымеркаваны ваенны парад быў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У апошні час прынята рашэнне праводзіць ваенныя парады толькі ў юбілейныя даты, прысвечаныя Дню Незалежнасці ці Дню Перамогі.

У Навагрудку свята звычайна пачынаецца з шэсця кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў і гараджан на плошчу горада, дзе праходзіць мітынг. З віншаваннямі, словамі падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, усім жыхарам, каму давялося падымаць з руін разбураную гаспадарку рэспублікі, хто цяпер сваёй стваральнай працай робіць унёсак у развіццё раёна, і з натхняючымі словамі да моладзі выступаюць кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў Навагрудчыны.

Традыцыяй стала пад час святкавання Дня Незалежнасці ўшаноўванне жыхароў Навагрудскага раёна, якія вылучыліся сваёй працай, грамадскай дзейнасцю, што садзейнічае развіццю розных сфер жыцця раёна. Ва ўрачыстай атмасферы ім уручаюцца падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пасведчанні аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна», аб занясенні на раённую Дошку Гонару, Кнігу Славы Навагрудскага раёна. Для захавання памяці аб нашых выдатных земляках рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў ад 23 студзеня 2007 года №26/121 была заснавана Кніга Славы Навагрудскага раёна.

Фота 9. 2010.jpg

Фота 9. М.П. Касцюк і Т.Р. Вяршыцкая атрымліваюць пасведчанні 

аб званні «Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна». 3 ліпеня 2010 года.

Фота 10. 2009.jpg

Фота 10. Новае жыццё. – 2009. – 4 ліпеня. – С. 1.

Фота 11. 2010.jpg

Фота 11. Новае жыццё. – 2010. – 2 ліпеня. – С. 1.


Данінай памяці воінам, партызанам, усім, хто ахвяраваў сваё жыццё дзеля вызвалення Беларусі, з’яўляецца ўрачыстае ўскладанне кветак і вянкоў да Магілы Невядомага Салдата ў Навагрудку і да ўсіх абеліскаў на тэрыторыі раёна.

Фота 12. 2019.jpg

Фота 12. Новае жыццё. – 2019. – 9 ліпеня. – С. 1.


Менавіта да Дня Незалежнасці 3 ліпеня 2003 года было прымеркавана адкрыццё памятнага знака ля дарогі Навагрудак – Любча на Куравіцкай гары, прысвечанага савецкім воінам, загінуўшым у «Навагрудскім катле». Такую назву атрымалі трагічныя падзеі канца чэрвеня – пачатку ліпеня 1941 года, калі 11 знясіленых савецкіх дывізій, акружаных пад Навагрудкам у раёне Налібоцкай пушчы, аказвалі мужнае супраціўленне 25 дывізіям агрэсара. Тым самым ужо ў 1941 годзе закладваліся асновы Вялікай Перамогі, здабытай у маі 1945 года.

Фота 13. 2003.jpg

Фота 13. Новае жыццё. – 2003. – 5 ліпеня. – С. 1.



Святкаванне працягваецца на гарадской плошчы і ў парку, дзе для навагрудчан арганізуюцца канцэрты, разнастайныя інтэрактыўныя, забаўляльныя, танцавальныя і спартыўныя пляцоўкі, выставы, майстар-класы і святочны гандаль.

Увечары навагрудчане ўдзельнічаюць у рэспубліканскай акцыі «Спяваем гімн разам», а начное неба расквечваюць каляровыя пырскі святочнага феерверка.

Гэта ўрачыстае і кранальнае свята – Дзень Незалежнасці натхняе да творчасці нашых таленавітых навагрудчан, якія свае думкі, пачуцці і ўражанні прыгожа перадаюць у вершаваных радках.

Фота 14. 2006.jpg

Фота 14. Новае жыццё. – 2006. – 1 ліпеня. – С. 2.


Ярашук Марына Віктараўна, вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку»


Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая просмотр страниц сайта, вы соглашаетесь с использованием файлов cookies