Акцыя “Нашы дзеці”. Каб усе мары збываліся
На Дзятлаўшчыне працягваецца дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, да якой далучыліся супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна. Яны наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр і прынеслі падарункі і салодкія пачастункі для дзетак, якія там цяпер знаходзяцца.

– Віншуем вас з цудоўнымі зімовымі святамі – Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым. Жадаем моцнага здароўя, каб усе запаветныя мары збываліся, каб споўнілася ўсё, чаго вы жадаеце, а новы год прынёс толькі прыемныя імгненні і перамены да лепшага, – павіншавала дзяцей начальнік аддзела Кацярына Раманава.


