«У того, кто решит изучить все законы, не останется времени их нарушать»
Иоганн Вольфганг Гёте
«Там, где существует десять тысяч предписаний, не может быть никакого уважения к закону»
Уинстон Черчилль
«Поступать по праву, а не действовать силой»
Тит Ливи
«Законы обязаны своей силой нравам»
Клод Адриан Гельвеций
«Мягким законам редко подчиняются, суровые — редко приводятся в исполнение»
Бенджамин Франклин
«Там, где законы в силе — и народ силен»
Публилий Сир
«Тягостными труды законодательства делает не столько то, что надо установить, сколько то, что надо уничтожить»
Жан Жак Руссо
«Вводить законы, противоречащие законам природы, — значит порождать преступления, чтобы потом их наказывать»
Томас Джефферсон

В Кореличах прошел областной выездной практический семинар для руководителей загсов

11 чэрвеня на базе аддзела загса Карэліцкага райвыканкама прайшоў выязны абласны практычны семінар па тэме “Арганізацыя работы па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў органах запісу актаў грамадзянскага стану Карэліцкага раёна”.

11 чэрвеня ў аддзеле загса Карэліцкага райвыканкама прайшоў выязны абласны практычны семінар, на якім разгледзелі арганізацыю работы па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў раёне.

У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош, кіраўнік спраў Карэліцкага райвыканкама Сяргей Трыбуць, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Алена Юргель і яе намеснік Вольга Рудая, начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Карэліцкага райвыканкама Валянціна Сіўко, кіраўнікі аддзелаў запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкамаў вобласці і г. Гродна.

Гасцей вітаў Аляксей Гаўрош. Ён расказаў аб дасягненнях і развіцці раёна, аб тым, што робіцца мясцовай уладай, каб палепшыць дэмаграфічную сітуацыю, замацаваць у рэгіёне маладых спецыялістаў, стварыць умовы для павышэння якасці жыцця насельніцтва.

Госці высока ацанілі ўмовы, створаныя для наведвальнікаў і работнікаў загса. Менавіта тут удзельнікі семінара абмеркавалі шэраг прафесійных пытанняў.

Першым слова трымаў Сяргей Трыбуць, які азнаёміў прысутных з выпрацаванай у раёне сістэмай работы службы “Адно акно”.

Начальнік аддзела загса райвыканкама Валянціна Сіўко расказала аб арганізацыі работы аддзела, паказчыках, арганізацыі захоўвання і адлічбоўкі запісаў. Таксама дэталёва прааналізавала работу аддзела з сельвыканкамамі раёна па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Упраўляючая справамі Мірскага сельвыканкама Сняжана Ханько прэзентавала работу сельвыканкама і падзялілася вопытам работы.

Удзельнікі пасяджэння прынялі ўдзел у абмеркаванні праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у ходзе рэгістрацыі запісаў актаў грамадзянскага стану.

Падводзячы вынікі работы семінара, Алена Юргель адзначыла, што практыка наведвання раённых аддзелаў загса існуе даўно. Робіцца гэта для таго, каб асвятліць сучасныя тэндэнцыі, абмеркаваць новыя павевы і напрамкі работы, акунуцца ў святочную атмасферу, якая, як правіла, пануе ў кожным загсе.

Завяршылася рабочая сустрэча наведваннем экспазіцыі ўстановы “Музей “Замкавы комплекс “Мір”.

Больше новостей на сайте газеты ПОЛЫМЯ.

Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая просмотр страниц сайта, вы соглашаетесь с использованием файлов cookies