Акцыя «Адновім лясы разам» на Дзятлаўшчыне
Не тыдзень, а цэлы месяц сёлета прысвячаецца ў Беларусі пасадцы і аднаўленню лясоў. Дзятлаўчане таксама актыўна далучыліся да рэспубліканскай экалагічнай акцыі “Адновім лясы разам”, прымеркаванай да Года якасці. Яна ладзіцца ў нашай краіне з 23 сакавіка па 20 красавіка.
Па добрай традыцыі, удзел у мерапрыемствах акцыі прыняў працоўны калектыў аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна.