«У того, кто решит изучить все законы, не останется времени их нарушать»
Иоганн Вольфганг Гёте
«Там, где существует десять тысяч предписаний, не может быть никакого уважения к закону»
Уинстон Черчилль
«Поступать по праву, а не действовать силой»
Тит Ливи
«Законы обязаны своей силой нравам»
Клод Адриан Гельвеций
«Мягким законам редко подчиняются, суровые — редко приводятся в исполнение»
Бенджамин Франклин
«Там, где законы в силе — и народ силен»
Публилий Сир
«Тягостными труды законодательства делает не столько то, что надо установить, сколько то, что надо уничтожить»
Жан Жак Руссо
«Вводить законы, противоречащие законам природы, — значит порождать преступления, чтобы потом их наказывать»
Томас Джефферсон

Ад пытанняў бяспекі да якасці аказання дзяржаўных паслугаў

10 студзеня з рабочым візітам Дзятлаўшчыну наведаў міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка.

У рамках рабочай паездкі ў нашым раёне Сяргей Мікалаевіч сустрэўся са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Андрэем Садоўскім і азнаёміўся з работай арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства юстыцыі.

Кіраўнік раёна расказаў Сяргею Хаменку пра Дзятлаўшчыну, яе асаблівасці, найбольш вядомыя ўстановы і арганізацыі, не абышоў увагай папулярныя здраўніцы – санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”.

photo_2024-01-11_09-14-51.jpg

З начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Аленай Юргель, яе намеснікам Вольгай Рудай госці накіраваліся ва ўстановы райцэнтра, якія прадстаўляюць сферу. Пра дзейнасць службы “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама гасцям расказалі спецыялісты Станіслава Ганчар і Аксана Вырко. Яны спыніліся на тым, як у раёне папулярызуюць аказанне дзяржаўных паслугаў сярод насельніцтва, у тым ліку прадэманстравалі спецыяльна створаны для гэтага тэматычны відэаролік. У час размовы кіраўнік міністэрства акцэнтаваў увагу на важнасці работы з людзьмі і аказанні ім якаснай прававой дапамогі.

photo_2024-01-11_09-14-53.jpg

Наступным прыпынкам быў аддзел ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама. З яго работай і тым, як тут вядуцца адміністрацыйныя працэдуры, прысутных азнаёмілі начальнік аддзела Кацярына Ваніслаўчык і галоўны спецыяліст Святлана Вінакурава. Сяргей Хаменка пацікавіўся ў работніц, наколькі хутка ажыццяўляецца лічбавізацыя актаў грамадзянскага стану, якія пакуль захоўваюцца толькі на папяровых носьбітах. Як аказалася, адлічбавана ўжо 10 % такіх дакументаў, з якіх 1 % — за мінулы год.

photo_2024-01-11_09-14-54.jpg

У зале для ўрачыстасцяў гасцям паказалі новую абстаноўку, расказалі, наколькі запатрабавана ў дзятлаўчан святочная рэгістрацыя. Адзначылі,  што жадаючых правесці цырымонію ў  фармаце выязной рэгістрацыі шлюбу пакуль не вельмі шмат.

photo_2024-01-11_09-14-55.jpg

Аб аказанні натарыяльных паслугаў і рабоце сваёй службы гасцям расказала натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Жанна Сёмуха.

photo_2024-01-11_09-14-56.jpg

У памяшканнях, дзе захоўваюцца архіўныя фонды ЗАГСа і натарыята, кіраўніка ведамства цікавіла, наколькі яны надзейныя і абароненыя ад знешніх фактараў, у тым ліку ад пажараў.

photo_2024-01-11_09-14-56 (2).jpg

Наступнымі на маршруце былі суд і юрыдычная кансультацыя Дзятлаўскага раёна, якія знаходзяцца ў адным будынку. Гэту перавагу міністр юстыцыі адзначыў станоўча, бо людзям, якія звяртаюцца ў адно з гэтых ведамстваў, часта даводзіцца карыстацца паслугамі яшчэ і другога.

Старшыня суда Дзятлаўскага раёна Вадзім Дуброўскі правёў гасцей па кабінетах свайго ведамства і паказаў дзве судовыя залы, расказаў, як арганізавана бяспека пры разглядзе крымінальных справаў, якія новыя тэхналогіі дапамагаюць у судовай вытворчасці.

photo_2024-01-11_09-14-57.jpg

З якімі праблемамі сутыкаюцца жыхары Дзятлаўшчыны і як яны вырашаюцца, расказала адвакат Эдзіта Перажок.

У аддзеле прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна абмеркавалі, як удаецца трымаць высокую планку па спагнанні грашовых сродкаў у рамках выканаўчай вытворчасці, наколькі цесна наладжана ўзаемадзеянне службы з пракуратурай і раённым аддзелам міліцыі, як забяспечваецца бяспека судовых выканаўцаў.

photo_2024-01-11_09-14-58.jpg

Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая просмотр страниц сайта, вы соглашаетесь с использованием файлов cookies