«У того, кто решит изучить все законы, не останется времени их нарушать»
Иоганн Вольфганг Гёте
«Там, где существует десять тысяч предписаний, не может быть никакого уважения к закону»
Уинстон Черчилль
«Поступать по праву, а не действовать силой»
Тит Ливи
«Законы обязаны своей силой нравам»
Клод Адриан Гельвеций
«Мягким законам редко подчиняются, суровые — редко приводятся в исполнение»
Бенджамин Франклин
«Там, где законы в силе — и народ силен»
Публилий Сир
«Тягостными труды законодательства делает не столько то, что надо установить, сколько то, что надо уничтожить»
Жан Жак Руссо
«Вводить законы, противоречащие законам природы, — значит порождать преступления, чтобы потом их наказывать»
Томас Джефферсон

Гістарычны шлях беларусаў – мір і стварэнне

20 красавіка на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. З калектывам Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм сустрэлася абласная група пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Алены Юргель.

IMG_7175.JPG

Сярод тэмаў для абмеркавання найперш узгадалі ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Так, адзіным выйсцем з украінскага канфлікту лідар краіны назваў “перамовы без папярэдніх умоваў” і ўдакладніў, што “разлічваць на перамогу з дзяржавай, якая валодае ядзернай зброяй, – вар’яцтва”. Сярод умоваў, пры якіх Беларусь не будзе ўцягнута ў вайну і застанецца суверэннай дзяржавай – народнае адзінства, гістарычная памяць і захаванне нацыянальных традыцый, таму, як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, “Год міру і стварэння павінен стаць працягам асноўнай ідэі Года гістарычнай памяці, бо мір на Зямлі без яе немагчымы, а стварэнне – гэта пераемнасць гістарычнага шляху і крок у будучыню”, прычым “трэба больш актыўна папулярызаваць уласныя традыцыі, сімвалы, артыстаў, мастакоў і гэтак далей”. Гаворачы пра эканоміку і санкцыйны ціск, Прэзідэнт падкрэсліў, што менавіта імпартазамяшчэнне стала пытаннем нацыянальнай бяспекі. З’явіласая шырокае поле для рэалізацыі самых смелых задум беларускіх вучоных. Варта сур’ёзна ўкладвацца ў вытворчасць, захаваць тэмпы развіцця, працаваць над лагістыкай. “Усе гэтыя задачы – пытанне не толькі матэрыяльнага дабрабыту Беларусі. Будзем і надалей самі сябе карміць, апранаць, забяспечваць жыллём і іншымі выгодамі цывілізацыі – будзем самі вырашаць, як нам жыць” – адзначыў ён. Наконт сацыяльнай справядлівасці было заўважана, што зарплата павінна быць “заробленай”, цэны – на кантролі, пажылыя грамадзяне – абароненымі, а рост тарыфаў на камунальныя паслугі для насельніцтва не павінен перавышаць 5 долараў ЗША ў эквіваленце, таксама трэба раўназначна развіваць рэгіёны, больш увагі надаваць замацаванню кадраў і занятасці насельніцтва. Закранаючы тэму дэмаграфічнай бяспекі, асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на здароўе дзяцей і падтрымку шматдзетных сем’яў. Што тычыцца адукацыі, то яна павінна адпавядаць запытам нацыянальнай эканомікі і быць непадзельнай з выхаваннем, прычым “выхаваць патрыёта можа толькі патрыёт”. Звяртаючыся да знешняй палітыкі, лідар нашай дзяржавы выказаў меркаванне, што цяпер самы час зрабіць разварот на Усход, а таксама паскорана развіваць адносіны з бліжэйшымі саюзнікамі, галоўныя з якіх Расія і Кітай. Гаворачы пра абараназдольнасць і бяспеку, ён падкрэсліў, што “любы замах на суверэнную тэрыторыю Беларусі, нашу ваенную і грамадзянскую інфраструктуру атрымае неадкладны адказ” і для гэтага ёсць усе рэзервы. Разам з тым варта памятаць, што суверэнітэт і незалежнасць не даюцца раз і назаўсёды, трэба пастаянна дэманстраваць, што ў нас ёсць воля, свае каштоўнасці, традыцыі, гістарычны шлях міру і стварэння, таму толькі мы, беларусы, нясём рэальную адказнасць за сваю будучыню.

У рамках Дня інфармавання таксама закранулі такія актуальныя тэмы, як супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, адказнасць непаўналетніх за правапарушэнні і злачынствы, звязаныя з ужываннем і распаўсюджваннем наркатычных рэчываў і іх аналагаў, а таксама гвалту ў сем’ях і крымінальнай адказнасці бацькоў за пакіданне малалетніх дзяцей у небяспецы, нагадалі аб мерах адказнасці за падобныя парушэнні закона.

IMG_7826.jpg

З надыходам цёплага надвор’я асабліва актуальнай стала і праблема палаў сухой расліннасці. Ратаўнікі ў саставе інфармацыйных групаў яшчэ раз нагадалі насельніцтву, што за падобныя дзеянні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а таксама расказалі, як арганізаваць пікнік або распаліць вогнішча на сваім участку з улікам усіх правілаў супрацьпажарнай бяспекі, і прарэкламавалі мабільны дадатак “Дапамога побач”, які дае карыстальніку важныя падказкі ў многіх жыццёвых сітуацыях.

IMG_7829.jpg


Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая просмотр страниц сайта, вы соглашаетесь с использованием файлов cookies