Агульнанацыянальны дыктант
21 лютага 2020 супрацоўнікі галоўнага упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама сталі ўдзельнікамі абласнога дыктанта. У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце у сувязі з Міжнародным днём роднай мовы дзяржаўныя служачыя пісалі дыктант на беларускай мове. Тэкст, які прапанавалі ўдзельнікам, быў прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і быў ён дастаткова няпростым. Усе нашы ўдзельнікі напісалі яго з адзнакай на добра і выдатна.

